Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 лютага 2017, 12:10

Гран-пры конкурсу "Мастацтва кнігі-2016" атрымала факсімільнае выданне "Кніжная спадчына Скарыны"

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гран-пры "Трыумф" 56-га нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі" атрымала "Кніжная спадчына Францыска Скарыны: факсімільнае выданне", паведаміў карэспандэнт БЕЛТА пасля цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу.

Гэта выданне ў 20 тамах падрыхтавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ТДА "Калекшн".

Віншуючы пераможцаў, міністр інфармацыі Лілія Ананіч выказала гонар за нацыянальнае кнідавыданне і адзначыла, што гэта магчыма дзякуючы высокай дзяржаўнай падтрымцы.

"Кніжная спадчына Францыска Скарыны: факсімільнае выданне" - гэта магчымасць для чытачоў атрымаць доступ да спадчыны першадрукара", - сказаў, прымаючы залаты фаліянт - сімвал Гран-пры конкурсу, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі. Такая маштабная праца стала даступна шырокаму колу чытачоў дзякуючы партнёру праекта Нацыянальнай бібліятэкі - Банку БелВЭБ.

У намінацыі "Літ-фармат" галоўная ўзнагарода не прысуджана, дыплома I ступені ўдастоена кніга выдавецкага дома "Звязда" "Скарб бяздонны" Міколы Мятліцкага.

Намінацыя "У люстэрку часу" стала пераможнай для выдавецтва "Беларусь", чыя кніга "Милиция Беларуси: 100 лет. На службе закону, народу, Отчизне" атрымала ўзнагароду.

Выданне "Белорусский натюрморт 1960-2010. А.В.Зинкевич" Беларускай дзяржаўнай акадэміі навук выйграла ў намінацыі "Арт-кніга", а кніга ТАА "Паліграфіка" "Битва у Нарочи 1916. Немецкие источники о русском весеннем наступлении (Нарочанская операция)" - у намінацыі "Эўрыка".

Пераможцам у намінацыі "За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны" стала кніга "Песни покинутых деревень" калектыву аўтараў.

Галоўную ўзнагароду ў намінацыі "Залатыя скрыжалі" журы прысудзіла кнізе "Беларускія народныя музычныя інструменты" Тадэвуша Стружэцкага, Вольгі Давідовіч, якая выйшла ў выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі".

Кніга Алеся Пісьмянкова "Чаму вожык не стрыжэцца?" выдавецтва "Мастацкая літаратура" атрымала ўзнагароду ў намінацыі "Разам з кнігай мы расцём". А кніга "Минск. Проспект Независимости" Ігара Духана, выдадзеная ТДА "Бяловагруп", прызнана лепшай у намінацыі "Фотапогляд".

"Падручнікам новага веку" названы "Географический атлас учителя" РУП "Белкартаграфія". Кніга "Спасская церковь Евфросиниевского монастыря в Полоцке" Уладзіміра Сараб'янава ўзяла галоўную ўзнагароду ў намінацыі "Духоўнасць". Гэта выданне Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ў Полацку.

Пераможца намінацыі "Садружнасць" - кніга "Францыск Скарына - чалавек свету" Аляксандра Сушы. Гэта выданне "Беларуская энцыклапедыі імя П.Броўкі".

Намінацыя "Першадрук" да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання прынесла ўзнагароду кнізе "Шляхамі Францыска Скарыны" А.Цітова, якую выпусціла "Народная асвета".

У намінацыі "Сутнасць рэчаў" за ўклад у захаванне матэрыяльнай спадчыны пераможцам названа кніга "Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы" Дзмітрыя Сурскага.

Тытул "Лепшы ілюстратар" у Паўла Татарнікава за цыкл ілюстрацый да кнігі "Айчына: маляўнiчая гiсторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкi", "Лепшы дызайнер кнігі" Дзяніс Раманюк - за кнігі "Чарнобыль", "Беларускiя народныя строi", "Беларусь сiнявокая", "Беларускiя народныя крыжы", "Мой шлях Беларусь", "Игорь Бархатков" (ГА "Беларускі саюз дызайнераў"). Намінацыя "Лепшы фотамастак" не знайшла пераможцы.

Нацыянальны конкурс "Мастацтва кнігі" праводзіць Міністэрства інфармацыі Беларусі для вызначэння лепшых выдавецкіх праектаў, якія сталі падзеяй у нацыянальным кнігавыданні, павышэння мастацкай і паліграфічнай культуры беларускай кнігі.

Ён таксама прызначаны садзейнічаць развіццю кніжнага мастацтва, папулярызацыі лепшых дасягненняў выдавецтваў Беларусі.

Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод адбылася на XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі