Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 красавіка 2018, 12:39

Грамадства павінна быць актыўным удзельнікам у вырашэнні пытанняў аховы гісторыка-культурнай спадчыны - меркаванне

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадства павінна быць актыўным удзельнікам у вырашэнні пытанняў аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Такое меркаванне выказалі ўдзельнікі круглага стала ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Эксперт у галіне гісторыка-культурнай спадчыны, член праўлення фонду "Культурная спадчына і сучаснасць" Ігар Чарняўскі адзначыў, што перад краінамі ва ўсім свеце, у тым ліку перад Беларуссю, стаіць задача прапаганды інфармацыі аб спадчыне. На думку дырэктара фонду "Культурная спадчына і сучаснасць" Алы Сташкевіч, важна сфарміраваць супольнасць зацікаўленых грамадзян, якая была б актыўным удзельнікам пры вырашэнні пытанняў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Разам з тым нельга не прызнаць, што гэты працэс працяглы.

Акрамя таго, Ала Сташкевіч звярнула ўвагу, што няма прафесійнай пляцоўкі, дзе эксперты ў гэтай сферы маглі б весці дыялог, дзяліцца сваімі ведамі з моладдзю. Экспертная супольнасць павінна аб'ядноўвацца ў інстытуцыі, упэўнена яна. "У нас адсутнічае экспертны цэнтр, які на прафесійнай аснове вырашаў бы пытанне палітыкі ў гэтай галіне: ствараў дакументы, займаўся адукацыйнымі ініцыятывамі, працаваў з ЮНЕСКА, Саветам Еўропы і іншымі структурамі. Няма экспертнай пляцоўкі, дзе спецыялісты абмяркоўвалі б, што рабіць далей", - заявіла Ала Сташкевіч.

Намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля Хвір лічыць, што галоўная праблема сёння - кадравая. Часта гэтымі пытаннямі ў рэгіёнах займаюцца людзі, якія не маюць неабходнай падрыхтоўкі.

Акрамя таго, на думку Наталлі Хвір, няма аб'ектыўнай ацэнкі адказнасці ў выпадку парушэння. Яна прывяла прыклад, калі за ўзвядзенне няўзгодненай прыбудовы да будынка ў гістарычным цэнтры Брэста вінаваты атрымаў штраф у памеры адной базавай велічыні. Часта парушэнне адбываецца з-за няведання заканадаўства, таму неабходнасць пашырэння ведаў, адукацыйных праграм як для спецыялістаў, так і для грамадзян з'яўляецца актуальнай, падкрэсліла яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі