Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 ліпеня 2018, 14:26

Гомельскі драмтэатр завяршае сезон прэм'ерай "Каханне без тармазоў"

17 ліпеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Заслужаны калектыў Гомельскага абласнога драматычнага тэатра завяршае 79-ы сезон прэм'ерай спектакля "Каханне без тармазоў", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар дзяржаўнай установы Уладзімір Ступінскі.

Камедыю па п'есе беларускага драматурга Мікалая Рудкоўскага ўпершыню гледачу прадставіць рэжысёр Андрэй Шыдлоўскі.

На сцэне разгорнецца любоўны трохвугольнік, удзельнікамі якога стануць замужняя маладая жанчына і два мужчыны. Адзін з іх - муж, другі стане героем яе жыцця пасля аўтакатастрофы. "Цяперашнюю пастаноўку можна назваць кіно ў тэатры. Персанажы адначасова будуць уключаны ў сюжэтныя перыпетыі і на сцэне, і на кінаэкране, дзе яны стануць часткай вядомых ва ўсім свеце фільмаў. Гледачоў чакаюць багаты відэарад, нестандартныя рашэнні і ўчынкі галоўных герояў і вельмі нечаканы фінал", - адзначыў Уладзімір Ступінскі.

Над спектаклем таксама працуюць мастак-пастаноўшчык Таццяна Стысіна, харэограф Аксана Ражкова. Ролі выконваюць Міхаіл Грышачкін, Лізавета Альхоўка, Дзмітрый Байкоў, Таццяна Кандраценка, Дзяніс Сыч, Яўген Пералыгін.

Прэм'ерныя паказы адбудуцца 25 і 29 ліпеня. Таксама на заканчэнне тэатральнага сезона гледачы змогуць убачыць ужо ўпадабаныя пастаноўкі, сярод якіх і прэм'еры гэтага сезона - "Гогаль. Fatum." і іншыя. У жніўні трупа адправіцца ў водпуск.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі