Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 лютага 2016, 18:48

Год культуры ў Беларусі павінен стаць пераломным для галіны - Качанава

5 лютага, Маладзечна /Кар. БЕЛТА/. Год культуры ў Беларусі павінен стаць пераломным для галіны. Такое меркаванне выказала 5 лютага на выязной калегіі Міністэрства культуры намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыла віцэ-прэм'ер, рашэнне аб аб'яўленні бягучага года Годам культуры - важнае, знакавае для галіны. Работнікам сферы трэба апраўдаць такі давер. Хоць Год культуры мае больш шырокае разуменне, разам з тым асноўная ўвага будзе ўдзелена мерапрыемствам у сферы культуры, наперадзе вялікая работа.

"Лічу, што гэты год павінен быць пераломным у рабоце ўстаноў культуры. Але пры гэтым важна не нашкодзіць", - падкрэсліла Наталля Качанава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі