Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
31 снежня 2015, 18:02

Год культуры ў Беларусі абяцае быць цікавым і насычаным - Косінец

31 снежня, Орша /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Год культуры ў Беларусі абяцае быць цікавым і насычаным. Аб гэтым, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, заявіў 31 снежня кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Косінец пасля наведвання Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Аршанскага раёна.

Аляксандр Косінец падкрэсліў, што надыходзячы год будзе багаты на юбілеі - 25 гадоў фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", 125 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча, 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна і шмат іншых знакавых дат. "Што датычыцца "Славянскага базару", то яму ўжо цеснавата Алея зорак у Летнім амфітэатры. Мы будзем разглядаць магчымасці, каб правесці рэканструкцыю і ператварыць алею ў плошчу", - падзяліўся планамі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Прадаўжаючы віцебскую тэму, ён падкрэсліў, што ў 2016 годзе ў абласным цэнтры будзе актыўна праводзіцца работа па стварэнні музея гісторыі створанага Шагалам мастацкага вучылішча на вуліцы Праўды. Акрамя таго, у Віцебску плануецца пачаць будаўніцтва Сафійскага сабора і ўвядзенне помніка князю Аляксандру Неўскаму. "Работы наперадзе шмат, і перш за ўсё яна будзе накіравана на тое, каб захаваць спадчыну і прымножыць культурнае багацце краіны, выхаваць моладзь на лепшых культурных традыцыях", - канстатаваў Аляксандр Косінец.

Ён адзначыў, што ў час, калі імкліва развіваюцца інфармацыйныя тэхналогіі, сапраўднае адраджэнне перажывае кнігадрукаванне. "З майго пункту гледжання, добрую кнігу нічым нельга замяніць, і, на шчасце, кнігу зноў пачалі шанаваць. Ствараюцца спецыяльныя факультэты па падрыхтоўцы і напісанні добрых падручнікаў", - сказаў Аляксандр Косінец. Ён дадаў, што на будучы год падрыхтавана цэлая праграма мерапрыемстваў. "Будзем дзейнічаць па ўсіх напрамках, вырашаць пытанні нягледзячы ні на якія цяжкасці. Год культуры атрымаецца цікавы і насычаны", - рэзюмаваў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Аляксандр Косінец 31 снежня наведаў дзіцячыя ўстановы ў Жодзіне і Оршы, візіты прымеркаваны да дабрачыннай навагодняй акцыі "Нашы дзеці".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі