Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 лютага 2016, 14:50

Год культуры датычыцца розных бакоў жыцця - Качанава

5 лютага, Маладзечна /Кар. БЕЛТА/. Год культуры датычыцца розных бакоў жыцця, заявіла журналістам намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У Маладзечне сёння праходзіць выязная калегія Міністэрства культуры Беларусі.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, правядзенне Года культуры, якім названы гэты год у Беларусі, з'яўляецца знакавым, вельмі важным для галіны культуры, таму што гэта асаблівы давер. І давер гэты трэба апраўдаць. Але разам з тым Год культуры датычыцца іншых ведамстваў, усяго насельніцтва, таму што культуру можна разглядаць у розных аспектах. "Сэнс Года культуры больш шырокі і заключаецца не толькі ў правядзенні культурных мерапрыемстваў, творчых праектаў. Гэта датычыцца і культуры паводзін, адносін адзін да аднаго, іншых бакоў жыцця", - сказала Наталля Качанава.

У рэгіёнах нямала дастойных творчых калектываў, творчых людзей. На думку віцэ-прэм'ера, павінна быць сувязь паміж рэспубліканскім узроўнем і рэгіянальным. Наталля Качанава лічыць, што пацвярджэннем існавання такой сувязі можа служыць і цяперашняя выязная калегія Міністэрства культуры, якая праходзіць у Маладзечне, і тое, што культурнай сталіцай рэспублікі названы горад Маладзечна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі