Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 чэрвеня 2017, 14:07

Французскі скрыпач Аліўе Шарлье 21 чэрвеня выступіць у Мінску

19 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Французскі скрыпач Аліўе Шарлье 21 чэрвеня выступіць у Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Францыі ў Беларусі.

Канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава, саліраваць на якім будзе скрыпач Аліўе Шарлье, адбудзецца ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі з нагоды Міжнароднага дня музыкі ў праграме мерапрыемстваў, арганізаваных да 25-годдзя ўстанаўлення беларуска-французскіх дыпламатычных адносін.

У праграме канцэрта - "Настальгія" Дзмітрыя Смольскага для вялікага сімфанічнага аркестра (першае выкананне), "Lament" Гія Канчэлі (канцэрт памяці Луіджы Нона для скрыпкі, сапрана і вялікага сімфанічнага аркестра, першае выкананне ў Мінску), Сімфонія нумар 1 "Тытан" рэ мажор Густава Малера.

Канцэрт арганізаваны Беларускай дзяржаўнай філармоніяй і Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам пры падтрымцы пасольства Францыі ў Беларусі, а таксама пасла Германіі ў Беларусі Петэра Дэтмара.

Аліўе Шарлье вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі ў педагогаў П'ера Дукана (скрыпка) і Жана Хубо (камерная музыка). Ён з'яўляецца пераможцам розных міжнародных конкурсаў у Мюнхене, Манрэалі, Індыянапалісе, Нью-Ёрку, конкурсаў імя Я.Сібеліуса, Ж.Цібо, Дж.Энеску. У якасці саліста Аліўе Шарлье выступаў з Нацыянальным аркестрам Францыі, Берлінскім сімфанічным аркестрам, аркестрамі Парыжа, Цюрыха, Манрэаля і Сіднея, Гаагскай філармоніі, Філармоніі Бі-Бі-Сі і інш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі