Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Фотавыстава да 950-годдзя Мінска адкрыецца 15 чэрвеня на агароджы парку Чалюскінцаў

Культура 14.06.2017 | 12:59

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстава "Спадчына Беларусі. Да 950-годдзя Мінска" адкрыецца 15 чэрвеня на агароджы парку Чалюскінцаў, паведамілі БЕЛТА арганізатары мерапрыемства.

Выстава прысвечана юбілею горада і будзе экспанавацца па чэрвень 2018 года. Мінчане і госці сталіцы ўбачаць 40 рэпрадукцый. Іх аўтары - Алег Лукашэвіч і Аляксандр Аляксееў, вядомыя фатографы, журналісты, лаўрэаты прэміі "За духоўнае адраджэнне". На фотаработах прадстаўлены сядзібы, праваслаўныя і каталіцкія цэрквы і саборы, гарадская ратуша, адноўленыя інтэр'еры, унікальны фрэскавы роспіс, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

"Гэта своеасаблівае падарожжа па гістарычным Мінску. Дзякуючы мастацкаму праекту сталіца ператвараецца ў горад-музей, культурны цэнтр еўрапейскага маштабу, набывае непаўторны вобраз", - адзначылі арганізатары.

Перад пачаткам афіцыйнай цырымоніі адкрыцця ў парку пройдзе другі мастацкі пленэр, удзельнікамі якога стануць вучні гімназіі-каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка. Да акцыі могуць далучыцца ўсе жадаючыя. Лепшую работу размесцяць на агароджы парку. Таксама перад гасцямі выступіць духавы аркестр універсітэта культуры з праграмай "Музычная феерыя".

Арганізатарам праекта выступае Арт-цэнтр Вольгі і Андрэя Смаляк пры падтрымцы Мінгарвыканкама.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметней З 16 па 26 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую акцыю па прафілактыцы гібелі і траўматызму людзей на дарогах у цёмны час сутак.