Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 чэрвеня 2017, 09:38

Фотавыстаўка "Гукі музыкі Райманда Паўлса" адкрываецца ў Мінску

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстаўка "Гукі музыкі Райманда Паўлса" пачынае работу сёння ў Мінску ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

На адкрыцці прагучаць кампазіцыі Райманда Паўлса ў выкананні ансамбля хлопчыкаў Добельскай гімназіі з Латвіі.

Фотастудыя "Аспазія" пры падтрымцы Юрмальскай гарадской думы ў 2016 годзе рэалізавала праект, прысвечаны юбілею маэстра. У сваіх фотаработах 18 удзельнікаў праекта паспрабавалі захаваць эмоцыі і імгненні, навеяныя яго музыкай.

Выстаўка дапоўнена рэдкімі пласцінкамі 1970-1990 гадоў з запісамі песень Райманда Паўлса з фондавых калекцый Музея гісторыі горада Мінска. Наведвальнікам прадставіцца магчымасць знаёміцца з аўтарскімі работамі фатографаў пад гукі музыкі маэстра.

Выстаўка арганізавана пры падтрымцы Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Адкрыццё выстаўкі - у 17.00. Яна будзе працаваць да 30 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі