Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 чэрвеня 2016, 19:54

Фотавыстаўка БЕЛТА папярэднічала цырымоніі адкрыцця Дзён культуры Беларусі ў Расіі

21 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Фотавыстаўка Беларускага тэлеграфнага агенцтва, якая разгарнулася сёння ў Маскве ў фае гістарычнага будынка Вялікага тэатра Расіі, папярэднічала афіцыйнай цырымоніі адкрыцця Дзён культуры Беларусі ў Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўляючы прысутнай публіцы фотаэкспазіцыю пад назвай "Саюзная дзяржава - адзінства народаў, культур, краін", намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік адзначыў, што выстаўка ўяўляе сабой расказ аб сучаснай гісторыі народаў дзвюх краін. "За гады існавання Саюзнай дзяржавы ў ёй адбылося шмат падзей у палітычнай, эканамічнай і культурнай сферах, - сказаў ён. - Фотавыстаўка дае магчымасць яшчэ раз сустрэцца з гэтымі маштабнымі падзеямі".

Васіль Чэрнік падзякаваў усім стваральнікам фотавыстаўкі.

У экспазіцыю Беларускага тэлеграфнага агенцтва ўвайшло 30 работ. Кадры фотахронікі расказваюць аб ходзе рэалізацыі сумесных праграм і мерапрыемстваў у прамысловасці, абароне, сацыяльнай сферы і культуры. Але самым важным багаццем Саюзнай дзяржавы з'яўляюцца людзі. Як адзначыў на цырымоніі адкрыцця экспазіцыі намеснік міністра культуры Расіі Аляксандр Жураўскі, фотавыстаўка яшчэ раз падкрэслівае, што народы дзвюх краін блізкія па духу і маюць агульную культуру і традыцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі