Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 ліпеня 2017, 17:24

Фотавыстаўка БЕЛТА адкрылася ў ГЗЦ Galleria Minsk

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстаўка БЕЛТА адкрылася ў ГЗЦ Galleria Minsk, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Экспазіцыя "Летні настрой" сфарміравана з 40 фатаграфій, якія расказваюць аб яркіх падзеях у Беларусі, ілюструюць маляўнічыя пейзажы, уключае партрэты грамадзян.

Як адзначыў на адкрыцці выстаўкі генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Дзмітрый Жук, яна будзе рэгулярна абнаўляцца, у ёй будуць прадстаўлены самыя яркія і цікавыя работы фотамайстроў. Так, экспазіцыя абновіцца да Дня горада, аднак яе змест пакуль трымаецца ў сакрэце.

Выставачны праект арганізаваны БЕЛТА сумесна з адміністрацыяй Цэнтральнага раёна Мінска. Паводле слоў кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Ігара Бузоўскага, ён рэалізуецца на імправізаванай выставачнай пляцоўцы. Сумесны праект агенцтва і адміністрацыі будзе цікавы шырокай аўдыторыі, у тым ліку прафесіяналам. Інфармацыя аб экспазіцыі, як плануецца, будзе размяшчацца ў сацсетках і на сайце Цэнтральнага раёна.

Ігар Бузоўскі лічыць, што ідэя арганізацыі фотавыстаўкі знойдзе прадаўжэнне і праект будзе пашырацца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі