Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 ліпеня 2019, 10:41

Фотапанарамы Уладзіслава Руты будуць прадстаўлены ў Доме-музеі І з'езда РСДРП

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Персанальная фотавыстава Уладзіслава Руты "Гарызонты падзей" адкрыецца сёння ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея "Дом-музей I з'езда РСДРП", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары выставы.

Праект ахоплівае такія краіны, як Аргенціна, Бельгія, Беларусь, В'етнам, Германія, Грэцыя, Італія, Расія, Украіна, ЗША. Усяго прадстаўлена каля 30 работ. "Я раблю панарамы ўжо 30 гадоў, здымаў яшчэ на плёначны "Гарызонт". На выставе можна ўбачыць сэрца Лондана - Сіці-Хол з відам на Таўэрскі мост, горны В'етнам на граніцы з Кітаем, узлёт парапланерыстаў над гарамі Патагоніі. Некаторыя панарамныя раздрукоўкі дасягаюць двух метраў у даўжыню", - расказаў Уладзіслаў Рута.

Ён адзначыў, што будуць прадстаўлены не толькі фатаграфіі, але і апісанні мясцін, гісторыі стварэння работ. "Фотапанарамы - гэта інтэлектуальны акцэнт у інтэр'еры, які не толькі трымае плоскасць сцяны, але і напаўняе прастору вобразамі мінулых і будучых падарожжаў", - падкрэсліў Уладзіслаў Рута.

Выстава будзе працаваць па 17 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі