Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Фізіка мастацтва: дуэт мастакоў прывёз у Мінск з Нідэрландаў незвычайную выставу

Культура 24.11.2017 | 12:45

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Рабізна нябачных палёў" адкрылася ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры": дуэт Эвеліны Домніч і Дзмітрыя Гельфанда прысвяціў свае творчыя работы Году навукі ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Выкарыстоўваючы веды хіміі, фізікі і філасофіі, Эвеліна Домніч і Дзмітрый Гельфанд ствараюць новыя выразныя сродкі мастацтва. Акрамя саміх твораў, дзе замест фарбаў задзейнічаны выпраменьванні і іншыя фізіка-хімічныя ўласцівасці матэрыі, мастакі клапоцяцца аб асаблівым асяроддзі для ўспрымання сваіх фантастычных работ. Яны маюць багаты вопыт супрацоўніцтва з прэстыжнымі навукова-даследчымі лабараторыямі і ўдзелу ў міжнародных выставах сучаснага мастацтва. Шляхам інсталяцый і перформансаў мастакі дэманструюць гледачам фізічныя феномены, якія ў звычайных умовах недаступны воку.

Гледачы акунуцца ў свет шматмернай фізічнай рэальнасці, а таксама ў сістэму паняццяў, якія выкарыстоўваюцца для апісання іх мастацтва, - пачынаючы з першых вопытаў з люмінесцэнтнымі фосфарэсцыруючымі дажджамі. Гіпнатызуючы свет фатонных выпрамяненняў, магіі антыценяў і мігатлівай аўры, захапляльных адчуванняў ад усіх адценняў вясёлкавага спектра - усё гэта чакае наведвальнікаў.

Асталяваўшыся ў Нідэрландах, Эвеліна і Дзмітрый прыйшлі да сваіх цяперашніх мастацкіх практык рознымі шляхамі. Эвеліна Домніч нарадзілася ў Мінску ў 1972 годзе, а ў 1994 годзе атрымала дыплом аб заканчэнні філасофскага факультэта БДУ. Дзмітрый Гельфанд нарадзіўся ў 1974 годзе ў Санкт-Пецярбургу, у 1996 годзе ўдастоены ступені бакалаўра выяўленчага мастацтва (кіно і відэа) Нью-Ёркскага ўніверсітэта. У 1997 годзе Эвеліна і Дзмітрый сустрэліся ў ЗША, і з таго часу абодва зацікаўлены неабходнасцю больш глыбокага пазнання навакольнага свету і космасу. Яны ўдастоены ганаровых прэмій Japan Media Arts (Японія), 5 ганаровых прэмій Ars Electronica (Аўстрыя).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" Праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" - адзін з ключавых дакументаў, які будзе вынесены на II З'езд вучоных Беларусі.