Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Фінальнае шоу нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2018" адкрые Adagio

Культура 16.01.2018 | 16:27
Жараб'ёўка
Жараб'ёўка

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінальнае шоу нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2018" адкрые Adagio. Артыстам выпаў першы нумар выступлення па выніках жараб'ёўкі, якая прайшла сёння ў Белтэлерадыёкампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Музыканты цягнулі жэрабя, у якім парадку трэба будзе выйсці на сцэну фіналу нацыянальнага адборачнага тура, які адбудзецца ў тэлеэфіры 16 лютага. Усяго 11 выканаўцаў прадставяць свае кампазіцыі гледачам і журы, па рашэнні якіх будзе выбраны прадстаўнік Беларусі на прэстыжным песенным конкурсе.

Другім на сцэну выйдзе Alekseev. Трэці нумар дастаўся Shuma, а чацвёрты - Соф'і Лапінай. Пяты нумар у Napoli, шосты - у Настассі Малашкевіч. Сёмай сваю песню выканае Гюнеш. Пасля яе на сцэну выйдзе "Радыёхваля", пад нумарам 9 - ALEN HIT. Пад заслону фіналу свае песні выканаюць Lexy (нумар 10) і Кірыл Гуд (нумар 11).

У прамым эфіры 16 лютага гледачы і журы выберуць пераможца праекта, які прадставіць Беларусь на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" у Лісабоне (Партугалія).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Рукзак школьніка Вучнёўскія партфелі вырабляюцца з матэрыялаў кантрасных колераў. На пярэдніх, бакавых паверхнях і верхнім клапане павінны быць размешчаны святловяртальныя элементы.