Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 снежня 2016, 14:29

Фінал адбору на "Еўрабачанне-2017" адбудзецца ў беларускім тэлеэфіры 20 студзеня

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінал нацыянальнага адбору на міжнародны тэлевізійны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" адбудзецца ў эфіры 20 студзеня 2017 года, паведаміла ў час жараб'ёўкі выступленняў фіналістаў намеснік генеральнага прадзюсара Вольга Шлягер, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Канцэрт пройдзе ў прамым эфіры. У ім прымуць удзел 13 выканаўцаў і груп, якія прэтэндуюць стаць прадстаўнікамі Беларусі на самым маштабным песенным шоу Еўропы, якое пройдзе ў маі 2017 года ў сталіцы Украіны.

Пуцёўку на конкурс атрымае выканаўца, якія набярэ найбольшую колькасць балаў па выніках галасавання прафесійнага журы і гледачоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі