Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Фінал адбору да конкурсаў "Славянскага базару ў Віцебску" пройдзе 17 сакавіка

Культура 23.02.2018 | 16:07

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінал нацыянальнага адбору да дарослага і дзіцячага конкурсаў "Славянскага базару ў Віцебску" пройдзе 17 сакавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

На XXVII Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" адбудуцца XXVII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" і XVI Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск". Усяго на ўдзел у другім этапе адборачных тураў да міжнародных конкурсаў у Міністэрства культуры, якое праводзіць нацыянальны адбор, паступіла 77 заявак. Да фіналу адбору дапушчаны па 10 выканаўцаў.

За права прадставіць краіну на конкурсе вакалістаў у дарослай катэгорыі будуць спаборнічаць: мінчане Настасся Вахомчык (Малашкевіч), Ніна Жукоўская, Вольга Калеснікава, Яўген Курчыч, віцябчанка Настасся Лейкіна, Валерыя Шапялевіч з Магілёва і чатыры прадстаўнікі Мінскай вобласці - Наталля Ламака (Natali Domini), Дзмітрый Нікіцін, Аляксандр Саванец, Вераніка Самускевіч.

Удзельнікамі фіналу адбору да дзіцячага музычнага конкурсу сталі: Марыя Альхафез з Гомеля, мінчане Марыя Гулевіч, Ангеліна Ламака, Яраслаў Саколікаў, магіляўчанка Арына Пехцерава, прадстаўнікі Мінскай вобласці Алеся Віталс, Біята Кабірава, Лізавета Мея, Анастасія Цімафеевіч (ЦіАна) з Брэсцкай вобласці і Арцём Скароль з Гродзенскай вобласці.

XXVII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" адбудзецца з 12 па 16 ліпеня. Музычныя конкурсы - традыцыйна цэнтральнае мерапрыемства фестывалю.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Медыцына Беларусі ў лічбах У Беларусі функцыянуюць 1580 медыцынскіх арганізацый.