Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 верасня 2018, 09:49

Фільм "Хрусталь" Дар'і Жук выйдзе ў расійскі пракат

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фільм "Хрусталь" беларускага рэжысёра Дар'і Жук выйдзе ў расійскі пракат. Аб гэтым аўтар карціны напісала на сваёй старонцы ў сацсетках, паведамляе БЕЛТА.

Плануецца, што паказы "Хрусталя" ў кінатэатрах Расіі пачнуцца 13 снежня.

Дзеянне карціны адбываецца ў 1990-я гады ў Беларусі. З-за памылкі друку ў падробленым дакуменце на амерыканскую візу дзяўчына-дыджэй аказваецца ў заводскім гарадку Хрустальны. Аднак гераіня плануе што б там ні было дабіцца здзяйснення сваёй амерыканскай мары.

Сусветная прэм'ера фільма адбылася ў чэрвені 2018 года на прэстыжным міжнародным кінафестывалі ў Карлавых Варах. У ліпені "Хрусталь" атрымаў Гран-пры на міжнародным кінафестывалі ў Адэсе, а ў жніўні ўдастоіўся двух прызоў у конкурсе "Капрадукцыя. Акно ў свет" на фестывалі расійскага кіно "Акно ў Еўропу" ў Выбаргу. У верасні карціна атрымала Гран-пры міжнароднага кінафестывалю ў Алматы - Almaty Film Festival.

Фільм Дар'і Жук цяпер ідзе ў беларускім пракаце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі