Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 студзеня 2018, 13:07

Фільм беларускага рэжысёра Аляксандры Бутар "У асабістую прастору ўваход забаронены" выходзіць у пракат

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фільм беларускага рэжысёра Аляксандры Бутар "У асабістую прастору ўваход забаронены" выходзіць у пракат. Прэм'ера карціны пройдзе сёння ў сталічным кінатэатры "Масква", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА рэжысёр.

Фільм будзе ісці з 1 па 14 лютага ў Мінску ў дзевяці кінатэатрах, а таксама ў Гомелі, Гродне і Брэсце. Толькі ў Гомельскай вобласці паказ адбудзецца ў 23 кінатэатрах.

vvv2

Каманда Аляксандры Бутар працуе над папулярызацыяй карціны на замежнай кінапрасторы. Гатовы англійскія і літоўскія субтытры - фільм адправіцца да пракатчыкаў Польшчы, Чэхіі, Германіі і Літвы, а таксама на міжнародныя кінафорумы.

Над сцэнарыем працавалі Юлія Гірэль і Аляксандра Бутар. Гэта гісторыя аб тым, як чалавек з-за сваіх дзіцячых комплексаў, стаўшы дарослым, баіцца рызыкнуць і адкрыцца жыццю. У яго шмат комплексаў, але як толькі ён адважваецца на адзін просты крок за межы сваёй "асабістай прасторы", то ў яго жыцці ўсё мяняецца ў лепшы бок. Паводле слоў рэжысёра, гэта сур'ёзная тэма, пададзеная ў лёгкай форме.

У фільме "У асабістую прастору ўваход забаронены", які стаў першым прадзюсарскім праектам Аляксандры Бутар, заняты вядомыя беларускія акцёры Сяргей Жбанкоў, Ганна Палупанава. Галоўнага героя іграе малады акцёр Эрык Абрамовіч, яго партнёрша - актрыса тэатра лялек Любоў Клок.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі