Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Фестываль мастацтваў "Арт-мажор" стартуе 21 сакавіка ў Мінску

Культура 20.03.2017 | 15:44

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXV фестываль мастацтваў "Арт-мажор" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў стартуе ў Мінску 21 сакавіка на сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Фестывальныя мерапрыемствы будуць праходзіць з сакавіка па чэрвень на сцэнічных і выставачных пляцоўках сталіцы: Беларуская дзяржаўная філармонія, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, Маладзёжны тэатр эстрады, Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў, Клуб імя Ф.Э.Дзяржынскага, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, мастацкая галерэя "Універсітэт культуры" (Палац Рэспублікі).

У праграме фестывалю мастацтваў "Арт-мажор" канцэрт ансамбля акардэаністаў "Туці", канцэрт ансамбля салістаў "Беларуская песня", трыб'ют-шоу "Наш Оскар!", выстаўка, прысвечаная 40-годдзю кафедры харэаграфіі, выстаўкі твораў студэнтаў кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і іншыя мерапрыемствы.

Фестываль праводзіцца ў Год навукі і прымеркаваны да 135-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Мэта фестывалю - захаванне і развіццё культурнай спадчыны Беларусі, традыцый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў як прызнанага вядучага цэнтра прафесійнага навучання і творчага развіцця будучых спецыялістаў у сферы культуры, выяўленне лепшых мастацкіх калектываў і асобных выканаўцаў, павышэнне прафесійнага ўзроўню выканальніцкага майстэрства студэнтаў і выкладчыкаў, знаёмства беларускага гледача з творчым патэнцыялам адоранай і таленавітай моладзі.

За шматгадовую гісторыю свайго існавання фестываль набыў статус поўнамаштабнага мастацка-творчага і практычнага форуму і мае шырокі грамадскі рэзананс.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Украіна: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Тавараабарот Беларусі з Украінай па выніках 2016 года павялічыўся на 10,5%, экспарт - на 13,2%, імпарт - на 3,2%. Сальда дадатнае - $1,87 млрд