Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Фестываль маладзёжных субкультур пройдзе на "Славянскім базары ў Віцебску" 14 ліпеня

Культура 12.07.2018 | 18:22
У час прэс-канферэнцыі
У час прэс-канферэнцыі

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фестываль маладзёжных субкультур і здаровага ладу жыцця пройдзе на "Славянскім базары ў Віцебску". Аб гэтым сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміў журналістам першы сакратар ЦК ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Дзмітрый Варанюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Фестываль пройдзе 14 ліпеня з Дзень моладзі на "Славянскім базары". Дзмітрый Варанюк расказаў пра асноўныя мерапрыемствы, у ліку якіх II этап адкрытага чэмпіянату Belarus skateboard challenge 2018, рэспубліканскі спартыўны турнір па варкаўту сярод моладзі "Наша сіла", а таксама турнір па сілавым экстрыме (Кубак Беларусі сярод гарадоў). Першы сакратар ЦК ГА "БРСМ" выказаў надзею, што Дзень моладзі на Славянскім базары стане месцам пастаяннага правядзення спаборніцтваў для маладзёжных субкультур. Паралельна будуць праходзіць майстар-класы, на якіх кожны жадаючы зможа паспрабаваць свае сілы і, магчыма, знайсці для сябе новае захапленне.

Напрыклад, у турніры "Наша сіла" прыме ўдзел моладзь з усіх абласцей Беларусі - да дзесяці з кожнага рэгіёна. Яны будуць спаборнічаць у дзвюх намінацыях. У індывідуальным фрыстайле ў кожнага ўдзельніка будзе да трох мінут, каб прадэманстраваць суддзям і гледачам усе свае навыкі і ўменні. У дваябор'і моладзь будзе выконваць практыкаванні на турніках і брусах з дадатковым абцяжарваннем - 24 і 32 кг адпаведна. Старшыня маладзёжнай федэрацыі варкаўта Аляксандр Сергіенка разлічвае, што сумеснымі з БРСМ намаганнямі праект набудзе іншы маштаб, і ўжо ў наступным годзе колькасць удзельнікаў узрасце ў разы.

У час Дня моладзі пройдзе таксама фестываль дваровых гульняў "Альтэрнатыва", дзе кожны зможа ўспомніць любімыя ў дзяцінстве "класікі", прыняць удзел у спаборніцтвах па бадмінтоне, гарадках, лато і даміно. Акрамя таго, запланаваны спаборніцтвы па аўтагуку. На іх збяруцца вадзіцелі, чые машыны, дзякуючы дынамікам і сабвуферам, здольны правесці сапраўдную дыскатэку.

Гараджане і госці фестывальнага Віцебска змогуць пабываць на інтэрактыўнай экспазіцыі "Беларусь - крыніца натхнення", прысвечанай нацыянальнай культуры і традыцыям. Як паведамлялася, у мерапрыемствах Дня моладзі "Мой родны кут, як ты мне мілы" ў фестывальным Віцебску будуць удзельнічаць дэлегацыі абласных і мінскай гарадской арганізацый БРСМ, пераможцы абласных і мінскага гарадскога тураў рэспубліканскага конкурсу "Бітва дыджэяў "Беларусь і Я", маладзёжнага фестывалю "Агонь танца", прадстаўнікі маладзёжных грамадскіх арганізацый, творчых клубаў і аб'яднанняў, субкультур.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Традыцыі Яблычнага Спаса Яблычны Спас прыпадае на 19 жніўня. Гэта другі па ліку Спас, што ідзе за Мядовым Спасам (14 жніўня) і папярэднічае Палатнянаму (29 жніўня).