Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 кастрычніка 2017, 17:26

Фестываль-конкурс "Млын моды" стартуе 26 кастрычніка ў Мінску

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXVII Рэспубліканскі фестываль-конкурс моды і фота "Млын моды-2018" стартуе 26 кастрычніка бягучага года ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Старт конкурсу дасць установачны навучальны семінар для дызайнераў. Праграмай прадугледжаны дэманстрацыя калекцый дызайнераў пераможцаў і прызёраў папярэдняга фестывалю-конкурсу моды і фота, майстар-клас па павышэнні прафесійнага ўзроўню ў сферы мадэлявання касцюма, а таксама творчая гутарка па тэме папулярызацыі брэнда, перспектыў і далейшай дзейнасці дызайнераў.

"Млын моды" - гэта творчае спаборніцтва, арганізаванае для дызайнераў, мадэлей, фатографаў, стылістаў. Канкурсанты спаборнічаюць па некалькіх намінацыях, у тым ліку "Школа моды", "Майстар моды", "Фота", "Майстар стылю".

Асноўны лейтматыў XXVII Рэспубліканскага фестывалю - конкурсу моды і фота - Welcome to Belarus - the land of sports & creativity. Паводле слоў арганізатараў, гэта не выпадкова, паколькі Беларусь зарэкамендавала сябе як спартыўная нацыя. У 2019 годзе краіна прыме II Еўрапейскія гульні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі