Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Фестываль кароткаметражнага кіно "Кітай у Беларусі" пройдзе ў БДУ

Культура 15.01.2018 | 15:17

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фестываль кароткаметражнага кіно "Кітай у Беларусі" пройдзе ў БДУ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.

Удзельнічаць у фестывалі могуць непрафесійныя каманды школьнікаў, студэнтаў і іх бацькоў, а таксама ўсе жадаючыя. Геаграфічных абмежаванняў няма, свае работы могуць прысылаць аўтары як з Беларусі, так і з блізкага і далёкага замежжа. Заяўкі прымаюцца па 15 лютага. Работы, афішы кіно трэба прыслаць да 1 сакавіка па электроннай пошце rikkbgu2017@gmail.com.

Да конкурсу дапускаюцца разнажанравыя стужкі - кароткаметражныя ігравыя і дакументальныя фільмы на рускай ці кітайскай мовах. "У абавязковым парадку павінны быць кітайскія або рускія субтытры адпаведна. Згодна з умовамі конкурсу, у стужках неабходна паказаць, як у Беларусі прадстаўлены багатая культура, векавая гісторыя, старажытныя традыцыі, літаратура, мастацтва, кухня, святы Кітая", - растлумачылі ў БДУ.

Завершыцца фестываль адкрытым праглядам і ўзнагароджаннем удзельнікаў конкурсу кіно. Паказ фільмаў запланаваны на 15 сакавіка.

Фестываль прызначаны садзейнічаць развіццю беларуска-кітайскага культурнага дыялогу, стварэнню ўмоў для раскрыцця рэжысёрскіх здольнасцей моладзі і яе стымулявання да вывучэння нацыянальнай культуры і традыцый Кітая і Беларусі.

Арганізатарамі і ініцыятарамі фестывалю выступаюць філалагічны факультэт і Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

У Беларусі колькасць асуджаных непаўналетніх зніжаецца 2017 год - асуджана 1 198 чалавек (учынілі злачынства ў стане алкагольнага ап'янення - 251, пад дзеяннем наркотыкаў - 41); 2016 год - 1 341 чалавек (269, 80).