Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 ліпеня 2016, 09:24

Фестываль "Грай, гармонік" збярэ ў Ельску 30-31 ліпеня музыкантаў з пяці краін

28 ліпеня, Гомель /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. Дзявяты рэгіянальны фестываль гарманістаў "Грай, гармонік" з удзелам музыкантаў з пяці краін пройдзе ў Ельску (Гомельская вобласць) 30-31 ліпеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Ельскім райвыканкаме.

У бягучым годзе ў фестывалі гарманістаў прымуць удзел прадстаўнікі з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы і Эстоніі. Праграма мерапрыемства абяцае быць насычанай. У ёй запланаваны конкурсныя выступленні аматараў-гарманістаў, частушачніц, творчыя сустрэчы, канцэрты. Для гасцей фестывалю арганізуюць выстаўкі, будзе працаваць горад майстроў, імправізаваны сельскі падворак. Па жаданні ўдзельнікаў фестывалю арганізуюць этна-экскурсіі "Палескія краявіды". Галоўнай пляцоўкай фестывалю стане сцэна на цэнтральнай плошчы горада, дзе адбудзецца святочнае тэатралізаванае адкрыццё, дадаткова - летняя эстрада гарадскога сквера.

Выступаць канкурсанты форуму будуць у дзвюх узроставых групах у дзвюх намінацыях: народнае выканальніцтва і выканаўцы частушак. Ацэньваць узровень майстэрства гарманістаў і частушачнікаў будзе прафесійнае журы. Яго ўзначаліць музыкант з Санкт-Пецярбурга Ігар Шыпкоў, які ўваходзіць у "залатую дзясятку" гарманістаў Расіі. Пераможцы фестывалю атрымаюць дыпломы і памятныя прызы.

Рэгіянальны фестываль гарманістаў "Грай, гармонік" праводзіцца ў Ельску з 2000 года з мэтай захавання і прапаганды аматарскай мастацкай творчасці. За час існавання конкурс не проста даказаў сваю жыццяздольнасць - у яго з'явілася шмат паклоннікаў. Яго любяць і чакаюць гледачы і самі ўдзельнікі: каб пабываць на фестывальных мерапрыемствах госці прыязджаюць з усіх рэгіёнаў Беларусі і замежных краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі