Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 сакавіка 2017, 15:54

Фестываль франкафонных аматарскіх тэатраў пройдзе 28-29 красавіка ў Мінску

28 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Фестываль франкафонных аматарскіх тэатраў пройдзе 28-29 красавіка ў Мінскім палацы дзяцей і моладзі, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Францыі ў Беларусі.

У мерапрыемстве, уваход на якое для гледачоў свабодны, прымуць удзел 25 беларускіх тэатральных калектываў сярэдніх адукацыйных школ агульнай колькасцю каля 250 чалавек. Калектывы прыедуць з Мінска, Віцебска, Оршы, Жодзіна, Ваўкавыска, Гродна, Брэста, Рагачова, Наваполацка, Гомеля, Мазыра, Рэчыцы, Жлобіна, Крупава, Баршчоўкі, Бабруйска і Магілёва. У аснове выбраных дзецьмі тэатральных нумароў - п'есы франкафонных аўтараў.

Конкурсная праграма фестывалю прадоўжыцца 2 дні. Цырымонія адкрыцця адбудзецца 28 красавіка ў 12 гадзін, закрыцця і ўручэння прызоў - 29 красавіка ў 14.30.

З 1993 года штогод у адной з устаноў Міністэрства адукацыі Беларусі праводзіцца Фестываль франкафонных аматарскіх тэатраў. Тэатральныя аматарскія калектывы сярэдніх адукацыйных школ і гімназій прадстаўляюць фрагмент твора аднаго або некалькіх франкафонных аўтараў на суд журы, якое складаецца з выкладчыкаў французскай мовы і спецыялістаў з тэатральнага свету.

Мэта фестывалю - прадаставіць магчымасць дзецям, якія вывучаюць французскую мову, паказаць спектакль на французскай мове, а выкладчыкам тым самым стымуляваць вучняў вывучаць гэту мову. І, вядома ж, фестываль - добрая падстава для сустрэчы ўсіх аматараў тэатра і французскай мовы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі