Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 мая 2017, 12:22

Фанаты сустракалі NaviBand у Мінску з кветкамі і песняй "Гісторыя майго жыцця"

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук, прадстаўнікі Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017", вярнуліся з Кіева. Фанаты сустракалі NaviBand у Мінску з кветкамі і песняй "Гісторыя майго жыцця", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Арцём і Ксенія падзякавалі ўсім за віншаванні і тую падтрыму, якую адчувалі ўвесь час у Кіеве. Музыканты на конкурсе бачылі інтарэс да сваёй песні, да беларускай мовы, культуры краіны, якую прадстаўлялі. А з удзельнікамі з Нарвегіі і наогул пасябравалі і знайшлі шмат супадзенняў у гучанні слоў. Вельмі падобна, напрыклад, гучыць выраз "Вельмі добра", а слова "смак" мае аднолькавае значэнне.

Спевакі вельмі стаміліся, але сфатаграфаваліся з усімі паклоннікамі, адказалі на ўсе пытанні. І запрасілі на свой канцэрт, які адбудзецца каля гарадской ратушы ў Мінску 3 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі