Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 мая 2016, 14:34

Еўратыдзень адкрыецца ў Стакгольме 8 мая

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйнае адкрыццё Еўратыдня ў Стакгольме адбудзецца 8 мая. Удзел у цырымоніі прымуць прадстаўнік Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2016" IVAN (Аляксандр Іваноў) і яго творчая каманда, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Разам з удзельнікамі яшчэ 41 краіны IVAN пройдзе па стаметровай чырвонай дарожцы каля набярэжнай у раёне Еўраклуба. Сама цырымонія адкрыцця адбудзецца ў мэрыі Стакгольма, у той самай зале, дзе праводзіцца традыцыйны банкет Нобелеўскай прэміі. Па ўсім горадзе будуць расстаўлены экраны, і жыхары шведскай сталіцы, а таксама яе госці змогуць назіраць за цырымоніяй, якую правядуць шведская гумарыстка Петрэ Медэ і пераможца "Еўрабачання-2015" Монс Зелмерлёў.

Вечарам 10 мая на сцэне Globen Arena адбудзецца першы паўфінал. Прамую трансляцыю грандыёзнага форуму ў 22.00 пачнуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". У адпаведнасці з правіламі, беларусы не будуць галасаваць у першым паўфінале, аднак змогуць бліжэй пазнаёміцца з конкурснымі песнямі прадстаўнікоў Арменіі, Аўстрыі, Азербайджана, Босніі і Герцагавіны, Харватыі, Кіпра, Чэхіі, Эстоніі, Фінляндыі, Грэцыі, Венгрыі, Ісландыі, Мальты, Малдовы, Чарнагорыі, Сан-Марына, Нідэрландаў і Расіі.

Тым часам IVAN і яго творчая каманда прадаўжаюць падрыхтоўку да выступлення ў другім паўфінале 12 мая. "Графік становіцца ўсё больш напружаным: вакальныя рэпетыцыі, сустрэчы з журналістамі і вялікія прэс-канферэнцыі, але наш канкурсант настроены пазітыўна: "Я перастаў хвалявацца. Усе трывогі перайшлі ў чаканне вялікага цуду і вясёлага свята. Я шчаслівы!"- адзначылі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі