Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 кастрычніка 2017, 15:07

Экспазіцыю плакатаў да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі рыхтуе Нацыянальны гістарычны музей

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспазіцыю плакатаў да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі рыхтуе Нацыянальны гістарычны музей Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

Калекцыя плакатаў Нацыянальнага гістарычнага музея налічвае каля 17 тыс. адзінак. У ёй прадстаўлены плакаты ад 1914 года па сённяшні дзень. Асноўную частку складаюць палітычныя плакаты 1950-1980-х гадоў, выдадзеныя ў Маскве, Ленінградзе, Мінску і прысвечаныя знешняй палітыцы, барацьбе за мір, піянерскай і камсамольскай арганізацыям, Канстытуцыі, іншым падзеям жыцця былога СССР.

Нараўне з палітычнымі калекцыя захоўвае плакаты, накіраваныя на ахову помнікаў гісторыі і культуры, прапаганду дасягненняў беларускага кнігадрукавання, народнай творчасці і іншыя. Практычна ўсе галіны дзейнасці знаходзіліся ў сферы ўвагі мастакоў-плакатыстаў: прамысловасць, сельская гаспадарка, навука і тэхніка, перапіс насельніцтва. Хібы ў будаўніцтве, ахове здароўя, гандлі знайшлі адлюстраванне ў сатырычных плакатах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі