Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 жніўня 2017, 14:38

Экспазіцыю "Асенняга салона" ў Мінску складуць работы 141 мастака

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспазіцыю "Асенняга салона з Белгазпрамбанкам" у Мінску складуць работы 141 мастака, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белгазпрамбанка.

Арганізатары буйнейшай у Беларусі выстаўкі атрымалі больш за 300 заявак ад патэнцыяльных удзельнікаў. Па выніках конкурснага адбору 141 аўтару прадастаўлена права ўдзельнічаць у "Асеннім салоне", які пройдзе з 6 кастрычніка па 5 лістапада ў Палацы мастацтва ў Мінску.

Маладыя беларускія мастакі прадставяць на суд гледача работы, створаныя за апошнія тры гады ў розных відах і тэхніках выяўленчага мастацтва (жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, фатаграфія, інсталяцыя). Работы наведвальнікі выстаўкі змогуць набыць.

Арт-праект праходзіць у Мінску з 2015 года і прадстаўляе шырокую панараму творчасці маладых беларускіх мастакоў. У экспазіцыі 2016 года дэманстраваліся каля 500 аўтарскіх твораў. У мінулым годзе ў праекце прынялі ўдзел 162 мастакі, 9 мастацкіх галерэй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі