Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 мая 2018, 12:56

"Джазавыя вечары - 2018" пройдуць з 23 чэрвеня па 7 ліпеня ў Мінску

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Джазавыя вечары - 2018" пройдуць з 23 чэрвеня па 7 ліпеня ў Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.

Гледачоў шостага фестывалю чакаюць тры вечары джазавых канцэртаў на плошчы Свабоды: 23 чэрвеня, 30 чэрвеня, 7 ліпеня. Кожны з іх будзе прысвечаны асобнай тэме: "Лацінаамерыканскі джаз", "Традыцыі і сучаснасць", "У джазе толькі дзяўчаты".

У час канцэртаў "Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ" на сцэну выйдуць беларускія музыканты, а таксама госці з ЗША, Германіі, Бразіліі, Францыі, Ізраіля, Кубы і Расіі. Уваход на ўсе канцэрты свабодны. Склад артыстаў будзе названы ў канцы мая.

У мінулым годзе хэдлайнерамі мерапрыемства былі адзін з лепшых джазавых гітарыстаў планеты Скот Хендэрсан (ЗША), вядомы джазавы музыкант Лацінскай Амерыкі Крысціян Галвез (Чылі). У рамках вечароў выступалі мультыінструменталіст Набіль Хемір (Туніс), вакаліст Кліў Джонс (ЗША) і многія іншыя.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Мінгарвыканкам і канцэртнае агенцтва "4А-Івэнт". Генеральны партнёр фестывалю - ААТ "Банк БелВЭБ".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі