Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 верасня 2016, 13:50

Джазавы музыкант Лявон Гурвіч правядзе майстар-клас у Мінску

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомы джазавы музыкант Лявон Гурвіч дасць майстар-клас студэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў 27 верасня ў Мінску, паведаміла БЕЛТА каардынатар праекта Катажына Валкоўская.

Лявон Гурвіч, ураджэнец Мінска, падзеліцца са студэнтамі сваімі ведамі і вопытам. У майстар-класе таксама прымуць удзел вядомая спявачка Лаў Ньюкірк і загадчыца кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева.

Творчая сустрэча піяніста, кампазітара і аранжыроўшчыка Лявона Гурвіча і вакалісткі Лаў Ньюкірк абяцае раскрыць таямніцы джазавай імправізацыі. Таксама разам са студэнтамі-вакалістамі кафедры мастацтва эстрады яны выканаюць некалькі кампазіцый і падзеляцца сакрэтамі поспеху.

Лявон Гурвіч і Лаў Ньюкірк прыязджаюць у Мінск для сумеснага канцэрта з беларуска-нямецкім трыа і струнным квартэтам у Рэспубліканскім палацы прафсаюзаў 28 верасня. На канцэрце ў новым прачытанні прагучыць бессмяротная музыка Джорджа Гершвіна, Дзюка Элінгтана, Майлза Дэвіса, Дэйвa Брубека. Мерапрыемства пройдзе ў рамках праекта "Джазавы Мост": Беларусь - Германія - ЗША.

Лявон Гурвіч - ураджэнец Мінска, выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па класе фартэпіяна. З 2001 года Лявон Гурвіч жыве і працуе ў Германіі, дзе прадоўжыў сваю музычную адукацыю (Вышэйшая школа музыкі і тэатра ў Гамбургу) і паспяховую творчую дзейнасць. Лявон з'яўляецца аўтарам больш як 300 твораў. У 2015 годзе Лявон Гурвіч быў намініраваны на саісканне прыза Hans Preis у намінацыі лепшы музыкант Гамбурга.

Лаў Ньюкірк - вядома сваімі талентамі спявачкі, актрысы і прадзюсара. Яе музычная віртуознасць праяўляецца ў розных музычных стылях ад джаза да поп-музыкі. Лаў сыграла вядучую ролю ў еўрапейскім туры брадвейскага мюзікла Bubblin brown sugar.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі