Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 студзеня 2017, 12:43

Дзень культуры Беларусі ўпершыню прайшоў у сакратарыяце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

11 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзень культуры Беларусі 10 студзеня ўпершыню прайшоў у сакратарыяце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Пекіне.

Беларусь з'яўляецца краінай - наглядальніцай пры ШАС. Мерапрыемства адбылося напярэдадні 25-годдзя ўстанаўлення беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін. Генеральны сакратар ШАС Рашыд Алімаў на цырымоніі адкрыцця Дня культуры адзначыў, што Беларусь - краіна з багатай гісторыяй і культурай, беларускі народ беражліва захоўвае і развівае нацыянальныя традыцыі, натхняецца лепшымі дасягненнямі сусветнай цывілізацыі.

Рэспубліка Беларусь першай з дзяржаў - наглядальніц правяла Дзень культуры ў штаб-кватэры ШАС. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды падкрэсліў: "Мы ўдзячны, што можам у прысутнасці прадстаўнікоў краін "шанхайскай сям'і" ўпершыню правесці Дзень культуры Беларусі ў штаб-кватэры Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Гэтым святам мы таксама падводзім вынікі мінулага 2016 года, які ў Беларусі быў аб'яўлены Годам культуры, і даём старт культурным мерапрыемствам ШАС у 2017 годзе. Гэта мерапрыемства праходзіць у рамках святкавання 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем".

Пасол перадаў кнігу аб нашай краіне з асабістым надпісам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў фонд бібліятэкі штаб-кватэры ШАС. Таксама дыпламат перадаў у калекцыю сакратарыята ШАС карціну маладога беларускага мастака Антона Вырвы "Майскія навальніцы", напісаную ў жанры рэалістычнага пейзажу.

У праграме Дня культуры Беларусі - выступленне фальклорнай групы "Купалінка", выстаўка Нацыянальнага гістарычнага музея "Беларусь і беларусы", экспазіцыя карцін мастачкі Марыны Эльяшэвіч.

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, у тым ліку паслы Расіі, Украіны, Казахстана і іншых краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі