Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 студзеня 2016, 13:11

Дзень інфармавання аб мерапрыемствах у Год культуры будзе праводзіцца ў Беларусі

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзень інфармавання аб мерапрыемствах у Год культуры будзе праводзіцца ў Беларусі. Аб гэтым сёння паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны інфармаваць насельніцтва і журналістаў, як у нас праводзяцца мерапрыемствы ў Год культуры. Будзе вызначаны адзін дзень інфармавання ў Беларусі. Міністэрства культуры будзе даводзіць інфармацыю аб тым, якія мерапрыемствы праходзілі за месяц", - сказаў Васіль Чэрнік.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў указ нумар 522 "Аб аб'яўленні 2016 года Годам культуры". Дакумент прыняты для аб'яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятыў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі