Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 снежня 2017, 17:56

Дызайн сцэны "Еўрабачання-2018" прысвечаны тэме мора і навігацыі

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дызайн сцэны "Еўрабачання-2018" прысвечаны тэме мора і навігацыі, паведамляе БЕЛТА.

Канцэпцыя сцэны прадстаўлена на афіцыйным сайце міжнароднага конкурсу песні. Распрацоўшчыкам дызайну стаў Фларыян Віндэр, які раней ужо выконваў такую задачу.

У аснове канцэпцыі - багатая гісторыя партугальцаў як марской нацыі. Дызайн сцэны абапіраецца на чатыры складнікі, звязаныя з культурай і гісторыяй Партугаліі: навігацыя, мора, караблі, карты. Конкурс песні "Еўрабачанне-2018" стане падарожжам у адкрытым моры музыкі, экспедыцыяй па розных культурах Еўропы і свету, а Партугалія, якая аб'яднае краіны на сцэне, будзе навігатарам і компасам, тлумачаць арганізатары шоу. Канцэптуальныя патрабаванні зводзіліся да таго, каб прадэманстраваць партугальскую ідэнтычнасць, а таксама элегантнасць, сучаснасць, своеасаблівасць.

Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў маі ў Лісабоне (Партугалія). Паўфіналы адбудуцца 8 і 10 мая, фінал - 12 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі