Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 ліпеня 2017, 12:36

Дырэкцыя "Славянскага базару ў Віцебску" ўжо атрымлівае заяўкі на ўдзел у наступным форуме

18 ліпеня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Дырэкцыя "Славянскага базару ў Віцебску" ўжо атрымлівае заяўкі на ўдзел у форуме наступнага года. Аб гэтым паведаміў журналістам дырэктар фестывалю, прэзідэнт Сусветнай асацыяцыі фестываляў Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Папярэднія творчыя і фінансавыя вынікі фестывалю больш чым добрыя. Усё запланаванае ўдалося рэалізаваць, ключавыя моманты, якія мы анансавалі яшчэ ў лютым, засталіся нязменныя, - сказаў кіраўнік форуму. - На маю асабістую пошту і пошту фестывалю прыходзяць прапановы на 2018 год. Артысты прывыклі да таго, што мы пачынаем падрыхтоўку фестывальных праграм загадзя".

Аляксандр Сідарэнка поўнасцю задаволены, як у гэтым годзе прайшлі праграмы ў Летнім амфітэатры. "Яны розныя, разлічаны на разнастайных гледачоў. І пляцоўка больш як на 6 тыс. месц у глядзельнай зале абавязвае, каб мы ўгадвалі, прадказвалі запатрабаванні з боку публікі", - дадаў дырэктар "Славянскага базару".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі