Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 мая 2017, 12:55

Духавыя аркестры з пяці краін сабраліся на свята ў аграгарадку Парэчча

22 мая, Гродзенскі раён /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Духавыя аркестры з пяці краін сабраліся на свята ў аграгарадку Парэчча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Яркі фестываль духавых аркестраў у аграгарадку Гродзенскага раёна вядомы ўжо 10 гадоў, ён становіцца святам для жыхароў і гасцей мястэчка раз у два гады. Сёлетні міжнародны фестываль "Фанфары сяброў" - пяты па ліку. Яго ўдзельнікамі сталі 15 калектываў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы і Чэхіі.

Фестываль заўсёды пачынаецца парадам. Па галоўных вуліцах Парэчча, здзіўляючы фірменным выкананнем твораў, адточаным дэфіле і маляўнічымі строямі мажарэтак, прайшлі да фестывальнай пляцоўкі восем школьных і ўніверсітэцкіх духавых аркестраў з Мінска, Маладзечна, польскіх гарадоў Рыбнік і Сухаволя, чэшскай Остравы, Бабтайскай гімназіі з Літвы, Маскоўскай школы мастацтваў. Завяршаў парадк гаспадар і імяніннік - узорны духавы аркестр PorechieVIP Вand Парэцкай дзіцячай музычнай школы мастацтваў, якому спаўняецца 25 гадоў. Стваральнік і нязменны кіраўнік калектыву і заснавальнік фестывалю Валерый Сак у гонар гэтай даты 20 мая ўдастоены ганаровай граматы абласнога Савета дэпутатаў. "Кожны раз мы стараемся пашыраць геаграфію фестывалю, на гэты раз упершыню ў нас чэшскі калектыў, прыехалі новыя госці з Польшчы, Літвы і Расіі, беларускія калектывы. Разам з беларускімі аркестрамі, якія далучаюцца да фестывалю,колькасць удзельнікаў у гэтым годзе вырасла да 800", - расказаў музычны кіраўнік.

Затое госці з польскага гарадка Сухаволя - даўнія партнёры аграгарадка Парэчча, яны пастаянныя ўдзельнікі музычнага свята. "Гэты фестываль - ідэальны прыклад таго, што ў музыкі няма межаў", - адзначыў бурмістр Сухаволі Гжэгаж Матыскель. На папярэднім фестывалі "Фанфары сяброў" бурмістр таксама прысутнічаў, тады быў падпісаны дагавор супрацоўніцтва гміны Сухаволя і Парэцкага сельвыканкама.

Само свята разгарнулася на пляцоўцы школьнага стадыёна, дзе быў узведзены летні амфітэатр, працаваў гандаль, атракцыёны, гарадок майстроў. Свята пачалося з сумеснай шоу-праграмы з агульным выкананнем музычных твораў і барабанным шоу. Затым пачаўся канцэрт калектываў-удзельнікаў. У час свята выбралі міс фестывалю, а ўвечары гулянні перайшлі ў дыскатэку.

Аркестры прадоўжылі дзяліцца творчасцю з мясцовымі жыхарамі і гасцямі аграгарадка ў нядзелю, пачаўшы дзень таксама з шэсця па вуліцах. Да міжнародных удзельнікаў у нядзелю далучыліся сем беларускіх калектываў. Падтрымаць творчую праграму прыбылі аркестр ансамбля Інстытута пагранічнай службы Беларусі, эстрадна-джазавы аркестр Art College Band Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, эстрадна-духавы аркестр пры Гродзенскім абласным упраўленні МНС, а таксама ўзорныя духавыя аркестры Зэльвенскай, Бераставіцкай дзіцячых школ мастацтваў, музычнай СШ нумар 1 Гродна і Гродзенскага музычнага каледжа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі