Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 сакавіка 2016, 16:12

Дрыга: крытэрыем пры выдачы сертыфіката творчым работнікам з'яўляецца прафесіяналізм

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўным крытэрыем пры выдачы сертыфіката творчым работнікам з'яўляецца прафесіяналізм, заявіла сёння на прэс-канферэнцыі ў БЕЛТА першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект Кодэкса аб культуры прадугледжвае, што статус творчых работнікаў - членаў творчых саюзаў будуць пацвярджаць гэтыя саюзы. А вольныя мастакі будуць звяртацца ў экспертную камісію, створаную пры Міністэрстве культуры. У гэту камісію ўваходзяць старшыні або прадстаўнікі творчых саюзаў, вышэйшых навучальных устаноў у галіне культуры, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. "Але перш чым дакументы трапяць на стол камісіі, яны праходзяць экспертызу. У якасці экспертаў прыцягваюцца спецыялісты і арганізацыі, кампетэнтныя ў розных сферах, сярод іх ёсць дзяржаўныя і прыватныя ўстановы. Прычым бярэцца некалькі экспертных заключэнняў", - сказала Ірына Дрыга.

Прэтэндэнты на атрыманне прафесійнага сертыфіката запрашаюцца на пасяджэнне камісіі. "Яны могуць у дыялогу з членамі камісіі растлумачыць сэнс свайго твора, асаблівасці творчага почырку. І, як правіла, члены камісіі ставяцца станоўча і лаяльна да прэтэндэнтаў", - адзначыла першы намеснік міністра.

Сярод тых патрабаванняў, якія прад'яўляюцца для саіскальніка статусу творчага работніка, у першую чаргу высокі мастацкі і прафесійны ўзровень творчасці. Акрамя таго, важна, каб работы прэтэндэнтаў былі прэзентаваны публічна.

"Калі гэта прафесійна, камісія не задае дадатковых пытанняў, але калі гэта непрафесійна, як ні стараліся б сябе прэзентаваць творчыя дзеячы і спасылацца на тое, што камісія не ацаніла іх па нейкіх іншых крытэрыях, такога не будзе. Ніякіх асаблівых спісаў наша камісія не мае і імі не кіруецца", - дадала Ірына Дрыга.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі