Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Зіма ў Налібоцкай пушчы
Учора 17:31 Фотарэпартаж
Усе навіны

Дні культуры В'етнама пройдуць у Мінску ў чэрвені 2018 года

Культура 20.12.2017 | 17:48
Фота з архіва
Фота з архіва

20 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дні культуры В'етнама пройдуць у Мінску ў чэрвені 2018 года. Аб гэтым паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол В'етнама ў Беларусі Ле Ань сёння на мерапрыемстве ў Доме дружбы, прысвечаным вынікам беларуска-в'етнамскага супрацоўніцтва за 2017 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат адзначыў, што пасольства ўдзяляе вялікую ўвагу сферы культуры. "Мы спадзяёмся, што адносіны дружбы і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі будуць і далей развівацца і ўмацоўвацца на ўсіх узроўнях, у тым ліку і культурным", - сказаў ён.

Кіраўнік дыпламатычнай місіі асаблівы акцэнт зрабіў на гандлёва-эканамічных сувязях Беларусі і В'етнама. Ён выказаў упэўненасць, што сур'ёзны імпульс двухбаковым кантактам надаў візіт у Беларусь у гэтым годзе Прэзідэнта В'етнама Чан Дай Куанга і як вынік - падагульняючае падпісанне пакета дакументаў, у тым ліку сумеснай заявы, якая адлюстроўвае падобныя пазіцыі бакоў па многіх пытаннях міжнароднага і двухбаковага парадку дня. "Быў пацверджаны курс на паслядоўнае развіццё і ўмацаванне традыцыйна дружалюбных сувязей паміж Беларуссю і В'етнамам", - дадаў Ле Ань.

Паводле слоў пасла, пасля візіту ўзрос абмен дэлегацыямі на ўзроўні міністэрстваў і ведамстваў, правінцый В'етнама і рэгіёнаў Беларусі, а таксама ўмацавалася двухбаковае супрацоўніцтва.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Аб'ёмы продажаў тавараў народнага спажывання ў 2017 годзе Нацыянальны статыстычны камітэт падвёў вынікі работы арганізацый гандлю ў 2017 годзе. У табліцы прыведзены аб'ёмы продажаў тавараў у параўнанні з узроўнем 2016 года ў супастаўных цэнах.