Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 верасня 2017, 14:59

Дні культуры Беларусі правядуць у Грузіі ў лістападзе

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні культуры Беларусі правядуць у Грузіі ў лістападзе 2017 года. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках перагавораў з віцэ-прэм'ер-міністрам - міністрам замежных спраў Грузіі Міхеілам Джанелідзэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прыкметна актывізаваліся кантакты ў гуманітарнай сферы: часцей пачалі сустракацца прадстаўнікі ўстаноў культуры, ажыццяўляюцца абменныя праекты паміж тэатрамі і музеямі. У лістападзе 2017 года ўпершыню ў гісторыі двухбаковых адносін адбудуцца Дні культуры Беларусі ў Грузіі", - сказаў Уладзімір Макей. У наступным годзе ў Беларусі чакаюць грузінскіх партнёраў з іх культурнай праграмай.

У сваю чаргу Міхеіл Джанелідзэ звярнуў увагу, што ў Грузіі вітаюць правядзенне Дзён культуры Беларусі. Паводле яго слоў, гэта мерапрыемства стане яшчэ адным сведчаннем умацавання адносін паміж дзвюма краінамі.

"Дружалюбныя адносіны паміж нашымі краінамі з кожным днём усё больш паглыбляюцца і развіваюцца. Веру, што існуючыя цесныя кантакты паміж народамі Грузіі і Беларусі будуць і ў будучым садзейнічаць максімальнаму асваенню патэнцыялу супрацоўніцтва", - заявіў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі