Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 студзеня 2017, 19:54

Дні культуры Беларусі праходзяць у Індыі

13 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дні культуры Беларусі 13-15 студзеня праходзяць у Індыі, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Мерапрыемства арганізавана з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ў Калькаце прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Індыі Віталь Прыма, ганаровы консул нашай краіны ў гэтым горадзе Сітарам Шарма, прадстаўнікі палітычных і дзелавых колаў штата Заходняя Бенгалія, дыпламатычны корпус, акрэдытаваны ў горадзе.

Важнай часткай праграмы Дзён культуры стала выступленне заслужанага калектыву Беларусі - Дзяржаўнага ансамбля танца пад кіраўніцтвам Валянціна Дудкевіча.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі