Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 лістапада 2017, 16:20

Дні карэйскага кіно пройдуць у Магілёве

27 лістапада, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. У Магілёве з 30 лістапада па 2 снежня пройдуць Дні карэйскага кіно пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве "Кінавідэапракат".

У гледачоў будзе магчымасць азнаёміцца з культурай, традыцыямі, кінематографам Рэспублікі Карэя. У час мерапрыемства ў кінатэатры "Радзіма" пройдуць паказы трох кінастужак сучасных карэйскіх рэжысёраў. Прадстаўленыя фільмы будуць дэманстравацца на карэйскай мове з рускімі субтытрамі. Асаблівым падарункам для беларусаў стане музычная драма "Дурэсоры: голас Усходу" з беларускімі субтытрамі. Уваход на ўсе фільмы свабодны.

У адкрыцці Дзён карэйскага кіно 30 лістапада ў 18.00 прымуць удзел прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Карэя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі