Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Зіма ў Налібоцкай пушчы
Учора 17:31 Фотарэпартаж
Усе навіны

Дні беларускага кіно пройдуць у Магілёве

Культура 15.12.2017 | 11:33

15 снежня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Дні беларускага кіно пройдуць у кінатэатрах Магілёва 15-20 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве "Кінавідэапракат".

Кінаманаў чакае прагляд меладрамы "Салодкае развітанне Веры", ваеннай драмы "Я родам з дзяцінства", мастацкіх фільмаў "Высокая кроў", "Цень ворага", "Шляхціц Завальня", "Людзі на балоце", драмы "Чорны бусел", дакументальных работ "Ефрасіння Полацкая. Жыццё пасля смерці" і "Першадрук".

У праграме таксама тэматычныя кінавідэамерапрыемствы "Беларускі кінематограф учора і сёння", "Беларускі кінематограф у асобах", "Мая радзіма Беларусь у нацыянальным кінематографе", "Любімае беларускае кіно". Акрамя таго, гледачоў чакае дэманстрацыя кінаальманаха "Мы", які складаецца з пяці навел ("Падарунак Санта-Клауса", "Спадарожнік", "Дыялог", "Лялька", "Брача") беларускіх рэжысёраў аб жыхарах сучаснага мегаполіса, пошуках праўды, кахання, надзеі, сэнсу і свайго месца ў жыцці.

Адлік сваёй гісторыі нацыянальны кінематограф вядзе з 17 снежня 1924 года, калі выйшла пастанова Савета Народных камісараў "Аб кінавытворчасці ў БССР". У той жа дзень пры Народным камісарыяце асветы было створана Дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі - "Белдзяржкіно". А 17 снежня 1994 года ўказам Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена ў краіне прафесійным святам айчынных кінематаграфістаў - Днём беларускага кіно. Першым беларускім мастацкім фільмам была гісторыка-рэвалюцыйная карціна "Лясная быль". Паставіў яе рэжысёр Юрый Тарыч паводле аповесці Міхася Чарота ў 1926 годзе, а ў 1928-м з'явілася і ўласная кінастудыя "Савецкая Беларусь" - прамаці цяперашняга "Беларусьфільма". За час дзейнасці "Беларусьфільмам" знята больш за 500 мастацкіх фільмаў, выпушчаны тысячы дакументальных, навукова-папулярных і вучэбных карцін, больш за 125 мультфільмаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Аб'ёмы продажаў тавараў народнага спажывання ў 2017 годзе Нацыянальны статыстычны камітэт падвёў вынікі работы арганізацый гандлю ў 2017 годзе. У табліцы прыведзены аб'ёмы продажаў тавараў у параўнанні з узроўнем 2016 года ў супастаўных цэнах.