Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 сакавіка 2017, 09:05

Даведнік-размалёўка пра сталіцу Беларусі мінскай школьніцы стала бестселерам мінулай зімы

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Даведнік-размалёўка "Мая першая кніга пра Мінск", аўтар якой - сталічная школьніца, стала бестселерам мінулай зімы, паведамілі БЕЛТА ў выдавецтве "Рыфтур", дзе кніга ўбачыла свет у канцы 2016 года.

Аўтарам незвычайнага выдання стала мінская гімназістка Лізавета Хількевіч. Ідэя кніжкі з'явілася ў дзяўчынкі, калi ёй было 11 гадоў і яна вучылася ў пятым класе, завяршыла работу над выданнем Ліза ў 14-гадовым узросце.

Як паказалі першыя месяцы продажаў, размалёўка, прысвечаная Мінску, стала доўгачаканым прадуктам на кніжным рынку сталіцы, адзначылі ў выдавецтве. Прызначаная, паводле задумы, для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, яна стала кнігай для сямейнага чытання і вывучэння горада бацькамі з дзецьмі, а таксама цудоўным сувенірам для гасцей Мінска.

Тое, што тэкст і малюнкі кнігі для дзяцей створаны не дарослым, а дзіцем-падлеткам, вельмі добра, лічыць вядомы краязнаўца навуковы супрацоўнік Музея гісторыі Мінска Уладзімір Валожынскі. Кніга, у якой адзначаны амаль усе знакавыя мясціны - сімвалы беларускай сталіцы, дапаможа дзецям і дарослым у простай нагляднай форме даведацца пра свой горад, зразумець яго асаблівасці і адметныя рысы.

Сёння "Мая першая кніга пра Мінск" прадаецца ў сталічных магазінах ААТ "Белкніга", на кніжных кірмашах, у некаторых музеях і ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі