Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Дату правядзення дзіцячага "Еўрабачання-2018" у Мінску плануюць вызначыць у лютым

Культура 22.01.2018 | 11:33
Юн Ула Сан
Юн Ула Сан

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дату правядзення дзіцячага "Еўрабачання-2018" у Мінску плануюць вызначыць у лютым. Аб гэтым на тэлеканале "Беларусь 1" расказаў супервайзер дзіцячага і дарослага "Еўрабачання" Юн Ула Сан, паведамляе БЕЛТА.

Супервайзер знаходзіўся ў Мінску з афіцыйным візітам. "Гэта мой першы афіцыйны візіт у Мінск, у ходзе якога я сустракаюся з прадстаўнікамі розных міністэрстваў, ведамстваў і вяшчальніка. Графік знаходжання распісаны па гадзінах. Я рады таму, што ўбачыў і пачуў тут. Грунтуючыся на атрыманай інфармацыі, можна пачынаць больш актыўную падрыхтоўку конкурсу, - сказаў Юн Ула Сан. - У лютым у Мінску збярэцца наглядальны савет дзіцячага "Еўрабачання". Разам з вяшчальнікам плануем вызначыць дату правядзення конкурсу".

Таксама прадстаўнік "Еўрабачання" расказаў пра сімволіку - Белтэлерадыёкампанія праводзіла конкурс на лепшы слоган і лагатып конкурсу, паступіла каля 300 заявак. "Мы ўжо выбралі лепшы слоган і лагатып, праўда, цяпер адправілі сімволіку на невялікую дапрацоўку. Канчатковы варыянт прэзентуем прыблізна праз месяц", - праінфармаваў ён.

У Мінску Юн Ула Сан прыняў удзел у пасяджэнні аргкамітэта дзіцячага "Еўрабачання-2018". "Мы абмеркавалі асноўныя моманты - хутка Еўрапейскі вяшчальны саюз і Белтэлерадыёкампанія падпішуць дагавор адносна правядзення шоу ў Мінску. Таму гаварылі пра многае: ад бюджэту да дызайну конкурсу. Таксама вялікую ўвагу мы ўдзяляем бяспецы, бо на конкурс прыедуць сотні дзяцей з розных краін. Гэта вялікая адказнасць, - адзначыў супервайзер. - І ведаю, што Мінск сапраўды вельмі спакойны горад. Дарэчы, гэты фактар быў адной з пераваг Беларусі, калі мы выбіралі краіну - гаспадыню дзіцячага "Еўрабачання-2018". Упэўнены, што ўсе дэлегацыі тут чакае сардэчны прыём, без інцыдэнтаў". Ён таксама сказаў, што "Мінск-Арэна" падыходзіць як пляцоўка для правядзення конкурсу.

Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Беларусі ў лістападзе. Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў песеннага форуму выступае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск