Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 верасня 2018, 19:57

Дар'я Жук прадставіць стужку "Хрусталь" на заключным паказе ў Мінску 29 верасня

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэжысёр Дар'я Жук прадставіць стужку "Хрусталь" на заключным паказе ў Доме кіно ў Мінску 29 верасня, паведамілі БЕЛТА арганізатары пракату.

Стужку "Хрусталь" можна назваць не толькі хітом міжнародных кінафестываляў гэтага года, але і хітом беларускага пракату - карціна паспяхова прайшла ў кінатэатрах Мінска, не ўступаючы ў папулярнасці гучным блокбастарам. Два ўік-энды фільм займаў трэцяе месца мінскага бокс-офіса, многія сеансы прайшлі з аншлагам, а пракат драматычнай камедыі быў прадоўжаны яшчэ на два тыдні. "Хрусталь" стаў гучнай з'явай у культурным жыцці Беларусі і выклікаў сапраўдны рэзананс у СМІ, сацыяльных сетках, а таксама - супярэчлівыя водзывы гледачоў, насуперак якім ацэнка фільма ў цэлым была высокай. Так, рэйтынг фільма на партале "Кінапошук" склаў 7.2 бала.

Паралельна з паспяховым пракатам у Беларусі фільм прадоўжыў трыумфальнае шэсце па міжнародных кінафестывалях. 20 верасня "Хрусталь" атрымаў галоўны прыз міжнароднага кінафестывалю ў Алматы, а таксама быў паказаны на фестывалі "Пасланне да чалавека" ў Санкт-Пецярбургу. Цяпер рэжысёр Дар'я Жук прадстаўляе карціну на фестывалі "Мерыдыяны Ціхага" ва Уладзівастоку, дзе "Хрусталь" дэманструецца ў праграме "Панарама" нараўне з хітамі Канскага і Берлінскага кінафестываляў.

Да гэтага фільм атрымаў Гран-пры Адэскага кінафестывалю, галоўны прыз адной з праграм фестывалю "Акно ў Еўропу" ў Выбаргу. Прэм'ера карціны адбылася на прэстыжным кінафестывалі ў Карлавых Варах. Сярод наступных фестываляў, дзе будзе дэманстравацца "Хрусталь", - Лонданскі кінафестываль і яшчэ больш за 20 кінафорумаў. Стартуе і пракат у краінах-суседках Беларусі: да канца года фільм пакажуць у кінатэатрах Расіі і Украіны. Таксама карціна вылучана на саісканне прэміі "Оскар" ад Беларусі.

Пракат фільма ажыццяўляецца Цэнтрам візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн" у рамках праекта "Лістапад. Калекцыя". Генеральны партнёр пракату ў Беларусі - EPAM Systems.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі