Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 верасня 2016, 17:38

Да 60-годдзя Музея абароны Брэсцкай крэпасці зняты дакументальны фільм "Цытадэль памяці"

23 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзентацыя поўнаметражнага дакументальнага фільма "Цытадэль памяці", знятага да 60-годдзя стварэння Музея абароны Брэсцкай крэпасці на сродкі гранта прэзідэнта Расіі, адбылася сёння ў Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Фільм зняты рэгіянальнай грамадскай арганізацыяй "Дух Эльбы" пры садзейнічанні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, пасольства Беларусі ў Расіі, ДТСААФ дзвюх краін і некаторых іншых арганізацый.

Як расказаў на прэзентацыі адзін з ініцыятараў праекта Андрэй Шышканаў, пры стварэнні фільма былі выкарыстаны рэдкія хранікальныя кінакадры і фатаграфіі, раней невядомыя грамадскасці дакументы з асабістых і дзяржаўных архіваў. У карціну ўвайшлі інтэрв'ю з непасрэдным удзельнікам абароны Брэсцкай крэпасці Пятром Кацельнікавым, прэзідэнтам Асацыяцыі ваенных гісторыкаў і археографаў Расіі Уладзімірам Залатаровым, нядаўна пайшоўшым з жыцця першым кіраўніком Музея абароны Брэсцкай крэпасці Аркадзем Крупеннікавым, а таксама цяперашнім яго дырэктарам Рыгорам Бысюком і іншымі. "У фільме нам удалося захаваць успаміны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, стваральнікаў музея", - сказаў Андрэй Шышканаў.

"Для беларусаў Брэсцкая крэпасць не проста знакавае месца", - адзначыў саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі Павел Лёгкі. Ён нагадаў, што за апошнія гады ў Беларусі шмат зроблена не толькі для рэстаўрацыі памятных аб'ектаў, але і для стварэння новых. "Захаванне гістарычнай памяці - задача, якая вырашаецца ў імя будучых пакаленняў, - падкрэсліў дыпламат. - Такіх праектаў, як гэты фільм, трэба рабіць больш, я ўпэўнены, што яны будуць запатрабаваны, у тым ліку і моладдзю".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі