Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 кастрычніка 2017, 18:48

Часопіс "Маладосць" стварае электронны праект на аснове архіваў

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літаратурна-мастацкі часопіс "Маладосць" стварае электронны праект "Маладосць-Unlimited" - "Маладосць" без межаў", паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Праект рэалізуецца на аснове архіваў часопіса "Маладосць", у якіх за дзесяцігоддзі існавання накоплена шмат цікавага матэрыялу, але ён даволі рэдка выкарыстоўваецца. Гэта пакет электронных тэматычных зборнікаў, створаных на публікацыях часопіса рознага часу. Кожны зборнік звярстаны ў фармаце электроннай кнігі. Усяго плануецца сем зборнікаў: Maladost-arch (самыя цікавыя публікацыі мінулых гадоў), Maladost-fan (фантастыка і фэнтэзі), Maladost-fiction (проза), Maladost-non-fiction (самыя актуальныя публікацыі), Maladost-translate (пераклады), Maladost-history (гістарычныя матэрыялы), Maladost-smile (гумар).

Ініцыятыва выдання не новая. Ідэя праекта ў рэдакцыі ўзнікла пасля азнаямлення з вопытам газеты The New York Times па стварэнні дадаткаў да смартфонаў.

Рэзультаты новага напрамку рэдакцыйнай работы стануць даступнымі для чытачоў у фармаце .pdf праз падпіску на belpressa.by, а таксама праз сайт zviazda.by. Першы нумар электроннага часопіса праекта - гумарыстычны зборнік Maladost-smile чакаецца ўжо ў бліжэйшы час.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі