Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 жніўня 2017, 10:28

Брэсцкія мытнікі перадалі рарытэты ў музей "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці"

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкая мытня перадала музею "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці" 15 рарытэтаў, якія незаконна перамяшчаліся праз мытную граніцу Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Па рашэнні суда каштоўнасці былі канфіскаваны ў грамадзян, якія парушылі заканадаўства. У ліку рарытэтаў, што перадаюцца ў музей, абраз ХІХ стагоддзя "Дванадзясятыя святы", які спрабаваў незаконна вывезці з краіны праз пункт мытнага афармлення "Верхні Церабяжоў" жыхар Украіны, 13 ордэнаў і медалёў, знойдзеных у грамадзяніна Расіі ў ПМФ "Варшаўскі мост", а таксама рэдкая бразільская манета 1871 года, якую перамяшчаў без дэкларавання вадзіцель-экспедытар з Казахстана праз ПМА "Казловічы".

Кіраўніцтва вобласці і музея падзякавала супрацоўнікам мытні за прафесійную працу, дзякуючы якой рэдкія экспанаты цяпер можна будзе ўбачыць у адным з самых наведвальных музеяў горада.

Толькі за апошнія два гады брэсцкімі мытнікамі канфіскавана звыш 460 гісторыка-культурных каштоўнасцей, многія з якіх перададзены ў розныя музеі краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі