Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Брэсцкі тэатр лялек падрыхтаваў прэм'еру эксперыментальнага спектакля "Мой тата - птах"

Культура 21.02.2018 | 11:04

21 лютага, Брэст /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. У Брэсцкім тэатры лялек 20 лютага адбыўся генеральны прагляд і здача мастацкаму савету эксперыментальнага спектакля "Мой тата - птах", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Новая пастаноўка брэсцкіх лялечнікаў створана паводле аднайменнай аповесці сучаснага брытанскага пісьменніка Дэвіда Алманда і прысвячаецца ўсім тым, хто верыць у сваю мару і хоча навучыцца лятаць. Гэта кранальная гісторыя пра ўзаемаадносіны дзяўчынкі Лізі і яе шалапутнага, на першы погляд, бацькі, які ўявіў сабе, што ён "чалавекаптушка", і рыхтуецца да ўдзелу ў Сусветным конкурсе летуноў. Акрамя самаробных крылаў у яго ёсць вера. Паступова сваёй ідэяй тата Кар-Кар захапляе не толькі маленькую дачку, але і сур'ёзную цётачку Дарын, і нават дырэктара мясцовай школы.

Гэта першае сцэнічнае ўвасабленне сур'ёзнай дзіцячай казкі з філасофскім падтэкстам. Аўтарамі пастаноўкі з'яўляюцца лаўрэаты Нацыянальнай тэатральнай прэміі і тэатральнай прэміі Расіі "Залатая маска" галоўны рэжысёр Брэсцкага тэатра лялек Аляксандр Янушкевіч і галоўны мастак Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Таццяна Нерсісян. Творчы тандэм знайшоў незвычайнае тэхнічнае рашэнне для сваёй задумы: у спектаклі выкарыстаны нестандартныя дэкарацыі, пластычныя лялькі, анімацыя.

"Для мяне асабіста гэты матэрыял быў незвычайны і абсалютна новы. Сюжэт не казачны - ён узяты з нашага жыцця, гэтым і зацікавіў. Рашэнне рэжысёра нетрадыцыйнае і вельмі сучаснае - гэта такі, як кажуць, еўрапейскі падыход. Эксперыментальны заключаецца ў чытанні і падачы матэрыялу. Па ходу пастаноўкі выкарыстоўваецца відэарад. Я спачатку сумняваўся, таму што бывае нялёгка пераключыць увагу з вялікага экрана на маленькіх лялек. Рэжысёр знайшоў залатую сярэдзіну, якая не перашкаджае, а ўзмацняе дзейства, што адбываецца на сцэне", - падзяліўся меркаваннем мастацкі кіраўнік Брэсцкага тэатра лялек Міхаіл Шавель.

Прэм'ерны паказ спектакля "Мой тата - птах" адбудзецца 25 лютага. Спецыяльна на прэм'еру ў Брэст з Масквы прыедзе перакладчык кнігі Дэвіда Алманда на рускую мову Вольга Варшавер. Спектакль ідзе на рускай мове 60 хвілін і рэкамендаваны для сямейнага прагляду.-0-

Фота Вадзіма Якубёнка

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Новы дызайн беларускіх банкнотаў Праўленне Нацыянальнага банка Беларусі прыняло рашэнне аб правядзенні мадыфікацыі банкнотаў, што знаходзяцца ў абарачэнні, пры захаванні асноўных выяў на правым і адваротным баках, а таксама іх колернай гамы і памеру.