Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 лютага 2016, 09:44

Брэсцкі тэатр драмы ў Год культуры пакажа пяць прэм'ер

2 лютага, Брэст /Аляўціна Чарнаволава - БЕЛТА/. Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы ў Год культуры пакажа пяць прэм'ерных спектакляў паводле твораў класікаў і сучасных драматургаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па інфармацыі і арганізацыі гледача Ларыса Навіцкая.

Новыя пастаноўкі брэсцкія гледачы ўбачаць ужо ў сакавіку. Напрыклад, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Аляксандр Козак прадставіць спектакль з рабочай назвай "У дурнях засталіся". Яго калега - рэжысёр-пастаноўшчык Цімафей Ільеўскі - працуе над прэм'ерай "Дарагая Алена Сяргееўна". Чакае навінка і юных паклоннікаў тэатральнага мастацтва. Летам брэсцкія артысты пакажуць дзецям казку "Кот у ботах". Прычым убачыць новыя і ўжо любімыя спектаклі змогуць не толькі жыхары горада над Бугам, але і іншых рэгіёнаў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.

Акрамя таго, у Год культуры брастаўчане прэзентуюць традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі на міжнародных фестывалях у Чарнігаве са спектаклем "Вечар", у Санкт-Пецярбургу выступяць з пастаноўкай "Маладая сям'я здыме кватэру". Запланавана падарожжа ў польскі Люблін, але рэпертуар яшчэ не вызначаны.

У 2016 годзе сваёй творчасцю брэсцкую публіку парадуюць артысты Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, сталічнага Тэатра юнага гледача, Нацыянальнага акНовыя пастаноўкі брэсцкія гледачы ўбачаць ужо ў сакавіку. Напрыклад, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Аляксандр Козак прадставіць спектакль з рабочай назвай "У дурнях засталіся".адэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага, тэатра "Рада", Маскоўскага тэатра камедыі. Дамоўленасці аб выступленні гэтых калектываў ужо дасягнуты.

Ларыса Навіцкая адзначыла, што мноства цікавых сюрпрызаў чакае і паклоннікаў класічнай музыкі. Сімфанічны аркест тэатра прадставіць разнастайныя праграмы з удзелам маладых музыкантаў, айчынных і замежных салістаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі