Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 верасня 2018, 10:49

Брэсцкі драмтэатр да канца года прадставіць тры прэм'еры

25 верасня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (БАТД) да канца бягучага года прадставіць тры новыя спектаклі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА памочнік мастацкага кіраўніка тэатра Алеся Бурдзіна.

У Брэсце адкрыўся 75-ы тэатральны сезон. Гледачам абяцаюць шмат сюрпрызаў. У прыватнасці, да канца года публіцы прэзентуюць тры прэм'еры. На 19 кастрычніка запланаваны першы паказ камедыі паводле твору Дарыа Фо. Над пастаноўкай працуе рэжысёр заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Аляксандр Козак. Таксама трупа рэпеціруе казку "Дзюймовачка" (рэжысёр - Дзяніс Фёдараў) і спектакль "Тэатр аднаго гледача" (рэжысёр - Цімафей Ільеўскі).

"У планах тэатра пастаноўкі паводле твораў рускай класікі, беларускай драматургіі, спектаклі малой формы. Любімыя гледачамі пастаноўкі мінулых гадоў будуць паказаны і ў новым сезоне", - адзначыла Алеся Бурдзіна.

У юбілейным сезоне брастаўчане парадуюць паклоннікаў тэатральнага мастацтва яшчэ адной навінкай. Драмтэатр вядзе набор на курс па акцёрскім майстэрстве "Адкрый у сабе акцёра". На працягу 2,5 месяца слухачам прапануюць заняткі з педагогамі, акцёрамі і рэжысёрамі БАДТ, навучанне асновам акцёрскага майстэрства, сцэнічнай мовы і руху, акрабатыкі, пластыкі, харэаграфіі. Праграма прадугледжвае майстар-класы, тэатральныя экскурсіі, знаёмства з тэхналогіяй пастаноўкі спектакляў, а таксама магчымасць паспрабаваць сябе на прафесійнай сцэне.

"Такую форму мы апрабавалі вясной у час "Ночы ў тэатры". Гледачам спадабалася. Брастаўчане з вялікай ахвотай ідуць на эксперыменты, імкнуцца паспрабаваць свае сілы на тэатральнай сцэне", - сказала памочнік мастацкага кіраўніка БАТД. Заняткі будуць праходзіць з 1 кастрычніка па 15 снежня. Запісацца на іх можна з 15 гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі